26 студзеня ў Мінску падпісаная дамова паміж Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіяната свету па хакеі 2014 года ў Мінску і швейцарскай кампаніяй «Інфронт». Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.

Швейцарская кампанія «Інфронт» з’яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне спартовага маркетынгу. Яна была партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея падчас чэмпіянатаў свету 2009 і 2010 гадоў. Дагэтуль было вядома, што кампанія возьме ўдзел у арганізацыі трох наступных сусветных першынстваў па хакеі. Цяпер яна далучыцца і да падрыхтоўкі мінскага чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?