27 студзеня 2011 г. а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) адбудзецца вечарына, прысвечаная Ігнату Яцкоўскаму, літаратару, адвакату, паўстанцу 1831 г., эмігранту.

На вечарыне будзе прэзентаваная кніга І. Яцкоўскага «Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды», выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову.

У вечарыне возьмуць удзел гісторыкі беларускай літаратуры Мікола Хаўстовіч, Міхась Тычына, Ігар Запрудскі, Лія Кісялёва ды іншыя.

Плануецца дыскусія на тэму аўтарства верша «Заграй, заграй, хлопчэ малы…».

Урыўкі з «Аповесці…» падчас вечарыны прагучаць у акторскім выкананні, свае песні заспявае бард Алесь Камоцкі.

Сардэчна запрашаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0