Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця суперфіналу Кантынентальнага хакейнага кубка вынеслі дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц. Беларускі фігураваў дагары нагамі.
У спаборніцтвах бяруць удзел чатыры каманды: мінскае «Юнацтва», аўстрыйскі «Рэд Бул-Зальцбург», французскі «Руан» і дацкі «Сёндэрыйске».
Як паведамляла «НН», турнір, які праходзіць у Мінск-арэне, адзначаецца надзвычай нізкай цікавасцю гледачоў. Арганізатары нават сагналі на трыбуны дзяцей і вайскоўцаў.
nn.by, фота photo.bymedia.net
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ