ХК «Дынама-Мінск» атрымаў другую ў сезоне перамогу з сухім лікам. 22 снежня на «Мінск-Арэне» падапечныя Марэка Сікоры выйгралі ў казахстанскага «Барыса» з лікам 4:0 (1:0, 0:0, 3:0 — Глазачаў, 14-я, Сікора — 46-я і 55-я, Штумпел, 54-я).

Вызначальнай у матчы аказалася другая шайба. Яе закінуў Пётр Сікора з перадачы Корабава і Глазачава.

Трэцяя і чацвертая шайбы (Штумпела і зноў Сікоры) былі закінутыя з розніцай у 35 секундаў.

«Дынама» атрымала другую перамогу з сухім лікам, прычым абедзве з удзелам галкіпера Андрэя Мезіна (11 верасня ў Мінску з лікам 3:0 быў абыграны яраслаўскі «Лакаматыў»).

Перамога над «Барысам» дазволіла «Дынама» ўзняцца на 5-ты радок у Заходняй канферэнцыі.

Захад: 1. АХК Дынама Масква — 73 (35), 2. Лакаматыў — 68 (35), 3. СКА — 60 (36), 4. Северсталь — 59 (36), 5. Дынама Мінск — 53 (37), 6. Атлант — 52 (34), 7. Дынама Рыга — 52 (35), 8. Спартак — 49 (37), 9. Тарпеда — 45 (34), 10. ЦСКА — 36 (35), 12. Віцязь — 28 (34).

У «Дынама» 12 перамог у асноўны час і 7 у овертаймах і па булітах, 3 паразы ў овертаймах і па булітах, 15 «чыстых» паразаў, розніца шайбаў 109–108.

24 снежня «Дынама» згуляе з «Югрой» (Ханты-Мансійск), 26-га з омскім «Авангардам»,
за які выступае легендарны Ярамір Ягр і беларус Аляксей Калюжны, 29 снежня — з «Атлантам», а 4 студзеня — з «Віцязем».

***

Засушыць сухара азначае выйграць з сухім лікам. Дарэчы, Мезін быў прызнаны найлепшым гульцом матча з боку "Дынама", за што атрымаў порцыю бурных авацый ад заўзятараў. За гульнёй назіралі 9 170 гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?