Уладзімір Някляеў, фактычна, адмовіўся ад удзелу ў выбарах — праўда, не ў якасці каныдата, а ў якасці выбарца.

Напісаўшы фламастарам на сваім бюлетэні заклік «Новыя выбары без Лукашэнкі», ён адмовіўся ўкінуць яго ў скрыню для галасавання, а забраў з сабой.
Як ён заявіў, гэты бюлетэнь потым будзе памножаны і, фактычна гэты заклік і зробіцца той платформай, на якой будуць спрабаваць аб’яднаць апазіцыю ў бліжэйшай будучыні.

Уладзімір Някляеў паведаміў пра тое, што арыштаваны яго давераная асоба Міхаіл Пашкевіч, які адказваў за ўсталёўку сёння сцэны і гукаўзмацняльнай апаратуры на Плошчы. Сітуацыя не безнадзейная, аднак арганізатарам давядзецца змяніць свае планы па дастаўцы апаратуры на Кастрычніцкую плошчу. Уладзімір Някляеў таксама распавёў пра тое, што Зміцер Дашкевіч і яго прыхільнікі былі адказныя за расчыстку плошчы ад снегу, аднак з-за апошніх арыштаў гэтая задума, фактычна, паралізаваная. Перад арганізатарамі цяпер стаіць няпростая задача: як забяспечыць гук на плошчы без людзей, якія непасрэдна былі за гэта адказныя. Не кажучы ўжо пра тое, што ідэя хоць бы збольшага расчысціць плошчу ад снегу сіламі актывістаў таксама, мяркуючы па ўсім, не спраўдзіцца.

Падрабязнасці ў відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?