Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, выступаючы на адкрыцці Інфармацыйнага цэнтра, пракаментавала тое, як праходзіць кампанія выбараў у прэзідэнты.

12% выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, Ярмошына назвала «традыцыйным працэнтам яўкі». «Кампанія праходзіць нармальна, а ўсе драмы разгортваюцца ў інтэрнэце», выказала сваё меркаванне кіраўніца ЦВК.

Лідзія Ярмошына заявіла, што некаторыя скаргі, якія ЦВК атрымлівае ад назіральнікаў, выглядаюць на спланаваную акцыю. Яна кажа, што згаданыя акты складаюцца з аднолькавага тэксту пра тое, што назіральнікам не дазваляюць сачыць за скрынямі ноччу.

«Ніхто не павінен дазваляць такога. Усе спробы заставацца на ўчастках на ноч — гэта запланаваныя правакацыі», — заявіла Ярмошына.

У гэтым выпадку назіральнікі паступаюць незаконна, адзначыла старшыня ЦВК. Ярмошына таксама паведаміла, што ЦВК разглядае 2 заявы пра тое, што выбарцаў прымушалі да датэрміновага галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?