Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе, невялікі снег. У асобных раёнах туман, імжа. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С,

пры праясненнях да мінус 16–20°С, днём мінус 6–13°С.

У наступныя двое сутак па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 16 снежня месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С,

пры праясненнях да мінус 17–23°С; днём мінус 6–13°С.

17 снежня пераважна без ападкаў, толькі днём па Гомельскай вобласці кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С, пры праясненнях

да мінус 17–23°С; днём мінус 6–13°С.

У Мінску ў сераду, 15 снежня, воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 15°С, днём мінус 9–11°С.

16 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 8–10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?