Астраномы выявілі на Сонцы гіганцкі смайлік. Усмешлівы твар створаны сілавымі лініямі магнітнага поля зоркі. Памеры вачэй перавышаюць дыяметр Зямлі як мінімум у чатыры разы.

Па словах даследчыкаў, яркія вобласці на Сонцы магчыма назіраць і ў аптычным дыяпазоне. Гэтыя здымкі Сонца былі атрыманыя пры дапамозе спадарожніка NASA Solar Dynamіcs Observatory. Галоўнай мэтай спадарожніка з’яўляецца вывучэнне ўзаемадзеяння магнітных палёў Сонца і Зямлі, а таксама магчымых наступстваў актыўнасці зямнога свяціла.

У жніўні 2010 года менавіта SDO зарэгістравалі першы магнітны выбліск новага сонечнага цыклу, накіраваны на Зямлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?