Нервовая праца павялічвае рызыку развіцця астмы да 40%. Тыя, хто не можа пакідаць свае трывогі і праблемы за дзвярыма офіса, таксама маюць усе шанцы займець гэтую хваробу, сведчаць вынікі даследаванняў вучоных Гейдэльбергскага ўніверсітэта ў Германіі, піша The Daily Mail.

Група навукоўцаў восем гадоў сачыла за здароўем 5000 мужчын і жанчын ва ўзросце 40–65 гадоў. У пачатку даследавання ў кожнага ўдзельніка пыталіся пра стан здароўя, лад жыцця. Вучоных у першую чаргу цікавіла наяўнасць або адсутнасць астмы і ступень стрэсавасці працы. Праз восем гадоў навукоўцы паўтарылі праверку.

Выявілася, што сярод людзей, якія не пакутвалі на астму ў самым пачатку праекта, праз восем гадоў астма стала сустракацца на 40% часцей. Тыя, што захварэлі, скардзіліся на вялікую колькасць працоўных гадзін, жорсткія графікі і нязручныя ўмовы працы. Таксама яны часцей казалі пра нервовае знясіленне і немагчымасць расслабіцца дома пасля працы.

Раней праведзеныя даследаванні паказалі, што стрэс здольны правакаваць выкід хімічных злучэнняў, якія выклікаюць алергію і ўмешвацца ў працэс зняцця запалення ў дыхальных шляхах. На думку навукоўцаў, гэта кажа аб тым, што стрэс, негатыўна адбіваючыся на працы імуннай сістэмы, прыводзіць да развіцця розных захворванняў, у тым ліку астмы.

Медыкі, у сваю чаргу, адзначаюць, што для развіцця астмы, апроч названых фактараў, неабходная яшчэ генетычная схільнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?