Форвард «Таронта» Міхаіл Стэфановіч падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт мінчан.

Раней афіцыйны сайт «Мэйпл Ліўз» абвясціў пра тое, што Стэфановіч перайшоў у «Дынама» на правах арэнды.

21-гадовы беларус быў выбраны «Таронта» на драфце НХЛ-2008 пад 98-м нумарам і мінскім «Дынама» на драфце КХЛ-2009 пад 2-м нумарам.

У двух матчах сезона за «Таронта Марліс» за АХЛ Стэфановіч не набіраў балаў, пасля чаго быў адпраўлены ў «Рыдзінг» у ECHL, дзе адзначыўся 5 (3+2) баламі ў 4 гульнях.

Чакаецца, што Стэфановіч згуляе за «Дынама» ужо ў матчы з «Амурам» сёння, 2 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?