Беларускі форвард «Нэшвіл Прэдатарз» Сяргей Касціцын закінуў трэцюю шайбу за клуб, куды перайшоў улетку, пакінуўшы «Манрэаль:».

 Сяргей Касціцын (справа, №74), daylife.com

Сяргей Касціцын (справа, №74), daylife.com

«Нэшвіл» сёння ўначы ў матчы НХЛ выйграў у «Каламбуса» па булітах 3:4 (0:1, 1:1, 2:1, 0:0, 0:1).

Сяргей вывеў каманду наперад пры ліку 1:1 на 27 хвіліне сустрэчы (асістэнты Эрат і Гоц). Ён правёў на лёдзе 13 хвілін 42 секунды, каэфіцыент карыснасці +2. «Манрэаль» на сваёй пляцоўцы саступіў у овертайме «Эдмантану» — 3:4 (1:1, 2:0, 0:2, 0:1). Андрэй Касціцын («Канадыенс») правёў на лёдзе 15 хвілін 41 секунду, ні бамбардзірскімі баламі (шайба ці пас), ні штрафным часам не вызначыўся.

***

Андрэй Касціцын (Манрэаль)з’яўляецца лідэрам сярод «беларускага дэсанту» ў НХЛ. Ён правёў 25 матчаў (у сярэднім 16:14 хвілін на пляоўцы), 18 (9+9) балаў, каэфіцыент карыснасці «+5»

Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 23 матчы (у сярэднім — 18:26 хвілін на лёдзе), 16 (5+11) балаў, каэфіцыент карыснасці «+4»;

Руслан Салей (Дэтройт) — 22 матчы (18:28), 5 (0+5) балаў, +4;

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 20 матчаў (10:14), 4 (3+1) балы, «-5».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?