Пасол ЗША ў Расіі Джон Баерлі ў сваім данясенні ў дзярждэпартамент ЗША ад лютага 2010 паказаў, што Юры Лужкоў, які займаў у той час пасаду мэра Масквы, не пераследаваў арганізаваную злачыннасць у расійскай сталіцы па ўказанні Крамля.

У нядзелю сайт Wikileaks апублікаваў сакрэтную перапіску дзярждэпа ЗША. Амерыканскія ўлады абвясцілі аб пачатку расследавання. Заснавальнік сайта Джуліян Асанж шукаецца Інтэрполам па абвінавачанні ў згвалтаванні.

Баерлі, спасылаючыся на сваю расійскую крыніцу, паведаміў у Вашынгтон, што

кіраўнікі маскоўскай міліцыі маюць сакрэтныя рахункі, грошы з якіх могуць выкарыстоўвацца паводле меркавання Крамля, напрыклад, для падтасоўкі выбараў.

«Лужкоў выкарыстаў крымінальныя даходы і быў уцягнуты ў карупцыйныя схемы, звязаныя з буйнымі будоўлямі ў Маскве», — прыводзіць тэкст данясення пасла The Guardian.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?