заявіў в.а. галоўнага трэнера каманды Алег Лужны 1 снежня ў Мінску на прэс-канферэнцыі напярэдадні матча 5-га тура Лігі Еўропы паміж гэтымі камандамі.

«Мы гатовы гуляць пры любым надвор’і, само сабой. Навошта мы прыехалі сюды? — сказаў Лужны. — 

Суддзі даюць дабро — як мы можам адмовіцца? Суддзі ж вырашаюць, гуляць нам ці не гуляць, а не каманда, галоўны трэнер або гульцы».

Між тым, улічваючы беларускія маразы, кіяўляне вырашылі правесці апошнюю трэніроўку на сваёй базе ў Конча-Заспе і прыбылі ў Мінск толькі вечарам 1 снежня.

Варта таксама зазначыць, што пры тэмпературы паветра ніжэй за мінус 15 градусаў каманда гасцей мае права адмовіцца выходзіць на поле.

Паводле слоў Лужнага, каманда правяла трэніроўку на марозе, аднак у Конча-Заспе было цяплей, чым у Мінску.

Трэнер паведаміў, што пад пытаннем удзел у матчы аднаго з вядучых гульцоў «Дынама» паўабаронцы Рамана Яроменкі, які «не вельмі добра сябе адчувае». Не гатовы і абаронца Мілаш Нінкавіч.

Лужнага не засмучае, што яго каманда не зможа апрабаваць газон мінскага стадыёна напярэдадні матча: «Трава іншая, зямля іншая або памеры поля іншыя? Я думаю, ніякай праблемы няма».

Першая сустрэча сапернікаў 16 верасня ў Кіеве завяршылася ўнічыю 2:2.

Матч пройдзе 2 снежня, пачатак у 22.05. Тэмпература паветра чакаецца ад 10 да 12 градусаў марозу, прагназуецца снег і паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 14 м/с. На матчы акрэдытаваны прыкладна 130 журналістаў, у тым ліку 55 украінскіх. «Для БАТЭ гэта рэкорд», — сказаў прэс-аташэ каманды Сяргей Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?