АЭС па тэхналогіі «Вестынгхаўс».

АЭС па тэхналогіі «Вестынгхаўс».

ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па будаўніцтве АЭС у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў супольнай заяве ЗША і Беларусі, прынятай па выніках сустрэчы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава

ў рамках саміту АБСЕ ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Міністр замежных спраў Беларусі і дзяржсакратар ЗША абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і іншымі дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаны паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Там таксама сказана, што

«Беларусь аб’явіла аб намеры дыверсіфікаваць сваё энергетычнае забеспячэнне шляхам будаўніцтва сваёй першай АЭС грамадзянскага прызначэння». «ЗША падтрымліваюць гэту дзейнасць, якая ўключае ў сябе канкурэнтны працэс праектавання і будаўніцтва надзейнай і бяспечнай станцыі, што дзейнічае ў адпаведнасці з гарантыямі МАГАТЭ. ЗША падтрымліваюць намаганні Беларусі па хутчэйшай рэалізацыі гэтага камерцыйнага праекта», 
— адзначаецца ў сумеснай заяве.

Хілары Клінтан таксама прызнала гістарычным рашэнне Беларусі аб адмове ад сваёй ядзернай зброі, прынятае ў 1994 годзе, і зноў пацвердзіла гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года.

«Міністр замежных спраў Беларусі аб’явіў аб тым, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. Злучаныя Штаты маюць намер прадаставіць тэхнічную і фінансавую дапамогу для больш хуткага ажыццяўлення гэтых мер», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

Абодва бакі абавязаліся прадаўжаць сумесную работу ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі, уключаючы павышэнне ўзроўню бяспекі ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў у Беларусі», — адзначаецца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы.

Што асабліва цікава, у сваіх апошніх пунктах заява пераходзіць ад пытанняў атаму да палітыкі.

Далей у дакуменце гаворыцца пра тое, што ЗША станоўча ацэньваюць рашэнне Беларусі запрасіць значную колькасць міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары.

«ЗША і Беларусь пацвярджаюць, што для паляпшэння двухбаковых адносін першачарговую важнасць па-ранейшаму мае праяўленне большай павагі да дэмакратыі і правоў чалавека,
што неабходна для прагрэсу краіны і яе грамадзян. Злучаныя Штаты спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс у гэтых галінах, у прыватнасці, у справе забеспячэння адпаведнасці ходу правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі міжнародным стандартам», — гаворыцца ў супольнай заяве.

Значны сам факт з’яўлення такой канстатацыі — значыць, прызнання беларускімі ўладамі неабходнасці прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

Гэтую заяву можна расцэньваць як узяты беларускім бокам абавязак. Праўда, абавязак неканкрэтызаваны.

У той жа час

падтрымка ЗША для будоўлі АЭС можа мець самыя шырокія наступствы. Гэта несумненны пралог да нармалізацыі двухбаковых адносінаў і, у той жа час, магчымасць выбару для беларускіх уладаў.
Як вядома, тэхналогіі будаўніцтва АЭС сёння маюць усяго некалькі краін, сярод іх ЗША. Амерыканская кампанія «Вестынгхаўс» узводзіць атамныя электрастанцыі ў хаўрусе з японскай «Тошыбай».

Сярод краінаў, у якіх працуюць і будуюцца АЭС па тэхналогіі «Вестынгхаўс», — Кітай.

Пакуль цяжка ацаніць усё значэнне падпісанай кароткай — менш за старонку — амерыканска-беларускай заявы, але дакумент, як выглядае, будзе мець эканамічныя і палітычныя імплікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?