Цішыня… Дрыгаценне лістоты, слабенькі ветрык, птушыны пошчак і недасягальныя лясы, раствораныя ў тумане, супакойваюць сэрца і ўпарадкоўваюць думкі, а павольная хада, якая прымінае вільготную траву пасля дажджу, раскрывае ўсё новыя і новыя чароўныя краявіды. Удыхаючы лёгкае, прахалоднае паветра, можна сачыць, як высока, але быццам зусім блізка, плывуць аблокі і хмары, асветленыя промнямі сонейка. Усяго за некалькі крокаў, праз дарогу ад сядзібы «Марцінова гусь», расхінаецца невялічкі лясок, ён знаходзіцца побач з возерам. Тут будуюць свае таямнічыя хаткі бабры, але яны вельмі пужлівыя, таму пабачыць іх магчыма толькі на золку; а часам яшчэ і белую, як першы снег, чаплю.
Дарогі падарожжа праходзяць праз магутныя палі і лясы, якія здаюцца ўдалечыні вялікімі
У ім адразу знаходзіцца конезавод. На
Зноў направа і зноў выдатны лес. Гоцае сонейка праз дрэвы — гэта яны сваёй лістотай хаваюць неба і гарачыя промні. Маўчыць лістота, толькі вецер гудзе ўвушшу ад хуткасці руху; ён гуляе на твары і далонях. Паабапал дарогі, ствараючы магутную алею, стаяць
Вечаровы падман спавіў схіл, муравы і руіны. Якая моцная спагада нарадзілася ўва мне да гэтага самотнага слабога палаца. Колькі хвілін я стаяў перад ім, каб запомніць кожную сцяну, колькі болю перажыў за гэты час, колькі разоў дакранаўся да мяккіх цаглін, якія жорстка рассыпаліся, і адразу з’яўляліся ў вачах цьмяныя здымкі. З тых хвілін і дагэтуль я гатовы аддаць свой лёс за ўваскрашэнне і ажыўленне тых імгненных з’яваў. Як шмат знікае сцяжынак да мінулага ў цемры сучасных гадоў. Напэўна, даўно ўжо забыў палац Тышкевічаў пяшчоту і ласкавасць словаў. Што мы робім са сваёй славутай гісторыяй?! Руіны нагадвалі пакінутага, бездапаможнага чалавека, які ўсё жыццё служыў людзям. Калі развітваўся з імі, мае рукі і словы дрыжалі…
Вяртаўся на лясную сцяжынку, якая неўзабаве перайшла ў пясчаную дарогу… Я ведаў, што наперадзе мяне чакае капліца, таму чакаў яе, нашу першую сустрэчу. Пачалі вырастаць з зямлі маленькія дахі хатак, крыж і сама капліца. Якое тут неапісальнае паветра! Два камяні паабапал уваходу нагадвалі нябачныя моцныя вежы. Справа на шыльдзе я здалёк прачытаў надпіс «Добры пастыр аддае сваё жыццё за авечак». Два героі — Герман і Ахілес, гэтыя два пастыры, аддалі сваё жыццё за людзей, за іх будучыню. Добра, што былі, ёсць і будуць сапраўдныя людзі, гатовыя ахвяраваць сваім жыццём ці лёсам дзеля астатніх, але як кепска, што ім гэта даводзіцца рабіць…
Павольна еду па дарозе, раптоўна ў віры лістоты з’яўляецца матыль. Каб прасачыць за ім, ягоным палётам і хуткім біццём крылаў, спыняюся. Раптам схамянуўся і зноў бачу фарбы і чую вецер. І зноў чараўніцтва прыроды — на нябачнай павуцінцы завіс маленькі жоўты бярозавы лісточак. Але вось сканчаецца лес. Пачынаецца поле — улада спякоты; тут пасвяцца магутныя коні, і адсюль можна сачыць за аблокамі. Яны хутка плывуць, нагадваючы снежную шугавею. Ссівелыя хаты. Праязджаючы паўз вёску, я ўбачыў студню, гэткай вады ніколі не спрабаваў, яе смак яшчэ вельмі доўга адчуваў на вуснах. Пясчаная дарога ж вяла ўсё далей.
Каб пабачыць замак Зэляў, павярнуў направа, даехаўшы да трасы,. Некалькі хвілін сярод вольных палёў — і вось яны — руіны замка.
Над зямлёй узвышаюцца
Дарога назад, у Малую Люцінку… Свабода, думкі, мары, натхненне. Але мяне чакала яшчэ адно месца — сядзіба В.
Узгорак. «На гэтым месцы стаяў дом, у якім з 1840 па 1884 год жыў вядомы беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч і асветнік Вінцэнты Іванавіч