Колькасць памерлых ад выбуху і пажару на пінскай фанернай фабрыцы складае ўжо 5 чалавек.

Сёння ноччу памерлі яшчэ два чалавекі, паведаміла агенцтву Інтэрфакс пракурор Пінска Святлана Пазняк.

Мужчына памёр у пінскай бальніцы, а жанчына — у апёкавым цэнтры ў Мінску.

«Ва ўсіх былі шырокія апёкі цела, да 80%», — паведаміла С.Пазняк.

Медыкі ўдакладнілі, што ў Мінску, у рэспубліканскім апёкавым цэнтры, цяпер знаходзяцца 8 пацярпелых ад выбуху, у

абласной бальніцы ў Брэсце — 6 чалавек, у Пінскай цэнтральнай бальніцы — 2 чалавекі.

***

Памерлі:

1. Муга Ігар Афінагенавіч, 1971, слесар-рамонтнік
2. Рапута Яўген Валер'евіч, 1984, аператар аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній у дрэваапрацоўцы
3. Старадуб Міхаіл Іванавіч, 1958, слесар-рамонтнік
4. Міхаевіч Аляксандар Міхайлавіч, 1976, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў
5. Саковіч Кацярына Сяргееўна, 1986, майстар-брыгадзір стружачнага аддзялення

Спіс пацярпелых, якія знаходзяцца ў шпіталях, паводле Пінскай цэнтральнай бальніцы:

У Пінскай цэнтральнай бальніцы:

1. Талеркі Сяргей Мікалаевіч, 1985
2. Маўчун Таццяна Яўстаф'еўна, 1955

У абласной бальніцы Брэста:

1. Хамлюк Аляксандр Мікалаевіч, 1959
2. Смірноў Алег Алегавіч, 1981
3. Гарошка Эдуард Уладзіміравіч, 1977
4. Мароз Аляксандр Міхайлавіч, 1987
5. Ярмак Павел Антонавіч, 1976

У бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску:

1.Жукоўскі Віктар Канстанцінавіч, 1955
2.Квашалі Алег Юр'евіч, 1962
3.Шынкарук Аляксандр Анатолевіч, 1974
4. Казюр Генадзь Фёдаравіч, 1964
5. Шаўчук Мікалай Аляксандравіч, 1950
6. Калодзіч Аляксандар Сяргеевіч, 1987
7. Гладун Наталля Міхайлаўна, 1967
8. Пілевіч Віталь Уладзіміравіч, 1981
9. Касьян Міхаіл Міхайлавіч, 1977

Кожная з сем'яў загінулых, паводле інфармацыі "Пінскдрэва", атрымала па тры мільёны рублёў. Кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала сваякам і блізкім пацярпелых дапамагчы з праездам у Брэст і Мтнск, дзе праходзіць лячэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?