Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла другі матч на выніковым турніры WTA, што праходзіць у сталіцы Катара горадзе Доха. Позна вечарам 28 кастрычніка (матч скончыўся а 00:50) яна прайграла бельгійцы Кім Клійстэрс з лікам 4:6, 7:5, 1:6.

Самым драматычным выдаўся другі сэт. Вікторыя вяла 6:5 і ніяк не магла выйграць сэт. Так, 12-ты гейм доўжыўся 12 хвілін. Азаранка здолела зраўняць лік па партыях.

А вось трэці сэт беларуска гуляла перамагаючы боль — у папярэднім або атрымала траўму, або дала пра сябе знаць нейкая хвароба. Таму трэці сэт быў прайграны 1:6. Але той, хто бачыў слёзы Вікторыі, той зразумее драматычнасць сітуацыі і мужнасць 21-гадовай беларускі.

Сама гульня працягвалася больш чым 2 гадзіны 15 хвілін.

Гэта другая параза Вікторыі ў групавым турніры: у сераду яна прайграла расіянцы Веры Званаровай — 6:7 (4:7), 4:6.

Беларуская тэнісістка страціла шанцы на выхад у паўфінал.

Пасля 2-х тураў: Званарова — выйграныя матчы 2 — паразы 0 (сэты — 4/0), Клійстэрс — 2/0 (4/1), Азаранка — 0/2 (сэты: 1/4), Янкавіч — 0/2 (0/4).

У паўфінал з «белай» групы выйшлі Званарова і Клійстэрс.

Азаранка і Янкавіч разыграюць у пятніцу паміж сабой 3 і 4-е месцы, а Званарова і Клійстэрс 1-е і 2-е.

У «бардовай» групе: Стосур — 2 перамогі/1 параза (сэты — 5/2), Вазняцкі — 2/1 (4/3), Дзяменцьева — 1/1 (2/3); Ск’явоне — 0/2 (1/4).

Аўстралійка Саманта Стосур выйшла ў паўфінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?