З 23 верасня ў сілу ўваходзіць закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадухілення, легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці", у сувязі з гэтым пастановай Савета Міністраў унесены некаторыя змяненні ў правіла аказання паслуг паштовай сувязі.

У адпаведнасці з пастановай аператар паштовай сувязі павінен атрымаць і захоўваць інфармацыю аб фізічнай асобе ці арганізацыі, якія здзяйснялі грашовыя пераводы на суму роўную ці большую за 100 базавых велічынь (акрамя разлікаў з выкарыстаннем пластыкавых банкаўскіх картак). Асоба, якая здзяйсняе падобную аперацыю, прадстаўляе наступную інфармацыю: прозвішча, імя і імя па бацьку, нумар рахунку ці нумар фінансавай аперацыі, месца жыхарства, пашпартныя звесткі. Асобам, якія не прад'яўляюць патрэбных дакументаў, аператары паштовай сувязі маюць права адмовіць у абслугоўванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?