У Мінску пенсіянерка вырашыла памыць вокны на балконе сваёй кватэры і звалілася з дзесятага паверха, паведаміў старшы памочнік пракурора Менска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Дом, дзе жыла жанчына 1941 года нараджэння, знаходзіцца на праспекце Пераможцаў. Яна паставіла адну табурэтку на другую, мабыць, каб дастаць да верхняй частцы акна. Але канструкцыя аказалася нетрывалай, і жанчына звалілася ўніз. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?