Сёння, 14 верасня, стартуе групавы турнір футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Традыцыйна 32 каманды разбітыя на восем групаў, г.зн. па чатыры дружыны ў кожнай. Ад сёння-заўтра па пачатак снежня каманды згуляюць міжсобку ў два колы (шэсць тураў), вызнаўшы 16 удзельнікаў плей-оф.

Група А: Інтэр, Вердэр, Тотэнхэм, Твентэ.

Група В: Ліён, Бенфіка, Шальке, Хапаэль.

Група С: Манчэстар Юнайтэд, Валенсія, Рэйнджэрс, Бурсаспор.

Група D: Барселона, Панатынаікас, Капенгаген, Рубін.

Група Е: Баварыя, Рома, Базэль, ЧФР Клуж.

Група F: Чэлсі, Марсэль, Спартак, Жыліна.

Група G: Мілан, Рэал, Аякс, Асэр,

Група H: Арсенал, Шахцёр, Брага, Партызан.

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ выбыў з Лігі чэмпіёнаў у 3-м кваліфікацыйным раўндзе, прайграўшы дацкаму «Капенгагену», які праз плей-оф прабіўся ў групавы турнір і сёння згуляе з чэмпіёнам Расіі казанскім «Рубінам». У склад казанскага нядаўна перайшоў з «Томі» Сяргей Карніленка.

***

Сёння гуляюць:

пераможца Лігі чэмпіёнаў 2009/2010 міланскі «Інтэр» у гасцях з чэмпіёнам Галандыі «Твентэ», «Вердэр» — «Тотэнхэм»;

«Ліён» — «Шальке», «Бенфіка» — «Хапаэль»;

«Манчэстар Юнайтэд» — «Глазга Рэйнджэрс», «Бурсаспор» — «Валенсія»;

«Барселона» — «Панацінаікас», «Капенгаген» — «Рубін».

Матчы Лігі чэмпіёнаў паказвае БТ і НТВ-Беларусь.

У 21:40 на БТ пачнецца прамая трансляцыя матчу «МанЮнайтэд» — «Глазга Рэйнджэрс»,

у 00:20 — агляд матчаў дня, у 01:30 будзе паказаны матч «Вердэр» — «Тотэнхэм».

НТВ-Беларусь у 23:45 пачне паказ матчу «Капенгаген» — «Рубін».

Астатнія восем матчаў першага туру пройдуць у сераду, а ў чацвер стартуе групавы турнір Лігі Еўропы, у якім бярэ ўдзел БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?