Другое пасяджэнне пазачарговай сесіі пройдзе без кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі. Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну на пасяджэнне не запрасілі, а сакратар выбаркама Мікалай Лазавік паедзе ў Вену.
«Звычайна запрашаюць першых асоб на адкрыццё сесіі. Наколькі я ведаю, Ярмошына не атрымлівала запрашэнне на другое паседжанне. Мяне асабіста не запрашалі на гэтае пасяджэнне. Я рыхтуюся да іншага мерапрыемства. На гэтым тыдні ў мяне камандзіроўка ў Вену, дзе адбудзецца канферэнцыя АБСЕ па пытаннях электроннага галасавання».
Сакратар ЦВК адзначыў, што пакуль не ведае, ці абмяркуюць пытанне выбараў на другім пасяджэнні пазачарговай сесіі.
Нагадаем, што яно адбудзецца 14 верасня.
0
0
0
0
0
0