Праўда, разлічаная такая акцыя толькі на адзін дзень — 22 верасня.
У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень без аўтамабіля.

З ініцыятывай такой акцыі да аблвыканкамаў і Мінгарвыканкаму звярнулася Мінпрыроды, піша «Народная газета». Калі прапанову ўхваляць, кожны ўладальнік пасведчання кіроўцы ў дзень акцыі зможа карыстацца ім у грамадскім транспарце як праязным квітком.

Па словах спецыялістаў, транспартныя арганізацыі не панясуць вялікіх страт ад такой акцыі. Штогод у Міжнародны дзень без аўтамабіля тысячы беларусаў ставяць свае аўто на прыкол. Дарэчы, кіраўнікам арганізацый і ўстановаў рэкамендавана заахвочваць такіх работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?