9 верасня ў вячэрнім эфіры тэлеканал «Лад» пачынае прамыя трансляцыі матчаў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) з удзелам хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, летась Белтэлерадыёкампанія і «Дынама» (Мінск) падпісалі партнёрскае пагадненне аб выхадзе ўсіх дамашніх матчаў клуба ў прамым эфіры.

Як адзначыў галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Лад» Сяргей Кухто, «хакей цяпер вельмі папулярны ў нашай краіне, а ў далейшым цікавасць да яго будзе толькі расці, бо ў 2014 годзе нас чакае чэмпіянат свету». Паводле яго слоў, трансляцыі матчаў КХЛ у прамым эфіры будуць спрыяць папулярызацыі хакея сярод беларусаў і выхаванню новых балельшчыкаў гэтага віду спорту.

Першы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у прамым эфіры балельшчыкі змогуць убачыць 9 верасня ў 19.00. «Дынама» (Мінск) сустрэнецца з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад). Падрабязную інфармацыю аб трансляцыі матчаў КХЛ можна знайсці на сайце тэлеканала www.lad.tvr.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?