Пра гэта расказаў у інтэрв’ю «Еўрарадыё», доктар медыцынскіх навук Раман Еўсягнееў.

Колькасць псіхічных расстройстваў у насельніцтва вельмі вялікае. Сапраўдная распаўсюджанасць псіхічных расстройстваў ў Беларусі складае, як і ў іншых краінах свету, прыкладна, 12–15%, то бок кожны 8-ы чалавек мае тое ці іншае псіхічнае расстройства, якое трэба лячыць. А колькасць людзей, якія звяртаюцца па дапамогу, значна адрозніваецца ад гэтых лічбаў. Гэта залежыць ад многіх іншых фактараў — ад стаўлення да псіхіятрыі ў грамадстве, ад даступнасці псіхіятрычных службаў, ад колькасці псіхіятраў.

У Беларусі на ўліку ў псіхіятрычных установах складаецца больш за 200 тысяч жыхароў, г.зн. прыкладна 2%. Плюс яшчэ ў наркалагічнай службе нашай краіны зараз на ўліку больш за 200 тысяч жыхароў — гэта людзі пакутуюць ад залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?