Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», паэт Уладзімір Някляеў абвясьціў аб сваім намеры балятавацца ў прэзыдэнты.

Сваё рашэньне вылучацца ў прэзыдэнты Някляеў зрабіў у эфіры расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Па словах лідэра «Гавары праўду», «рэальна гэта здарыцца, як толькі будуць абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары». Пры гэтым палітык заявіў, што застаецца прыхільнікам ідэі вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?