Жыхар Нью-Ёрка Томас Мэйджыл выжыў пасля спробы самагубства, выкінуўшыся з 39-га паверха жылога хмарачоса на Манхэтэне і прызямліўшыся на задняе сядзенне прыпаркаванага ўнізе аўтамабіля.

Перад скачком 22-гадовыстудэнт-музыка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook напісаў, што ненавідзіць сваё жыццё.

У выніку падзення Мэйджыл зламаў абедзве нагі, ён знаходзіцца ў крытычным стане. Па словах прадстаўніка паліцыі, ён прабіў верх аўтамабіля Dodge Charger, хуткасць падзення склала амаль 140 кіламетраў у гадзіну.

Відавочцы сцвярджаюць, што студэнт некалькі разоў крыкнуў «Мае ногі!» перш чым страціў прытомнасць.

Нагадаем, у чэрвені двухгадовае дзіця цудам засталося жывое, выпаўшы з акна 18-га паверха шматпавярхоўкі ў раёне Манхэтэн у Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?