Цэнтральны камітэт БРСМ выступіў з заявай адносна спробы падпалу расейскай амбасады ў Менску 31 жніўня.

Вэрсіі некаторых СМІ пра магчымую датычнасьць БРСМ да гэтага інцыдэнту арганізацыя расцаніла як «адкрытую правакацыю з мэтай унясеньня разладу ў шматвяковую дружбу беларускага і расейскага народаў і дэстабілізацыі добрасуседзкіх стасункаў Расеі і Беларусі».

«Выклікае зьдзіўленьне той факт, што шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, якія пазыцыянуюць сябе як „змагары за праўду“, фальсіфікуючы факты пра датычнасьць БРСМ да гэтай правакацыі, ня толькі ўводзяць грамадзкасьць у зман, але і распальваюць варожасьць паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?