У апошнія тыдні ў краінах Захаду назіраецца бум на новы від паслуг — пракат сяброў. Сярэдні кошт арэнды сябра складае $60 за гадзіну.

Як паведамляюць сацыёлагі, гэта форма сяброўства ў вышэйшай меры запатрабаваная сучасным індустрыяльным грамадстам. «Мы маем сапраўдны феномен, калі людзі імкнуцца знайсці чалавека, гатовага без спешкі правесці з імі вольны час у шчырай размове», — адзначыў адзін з брытанскіх спецыялістаў у галіне грамадскай псіхалогіі Роберт Мэртан.

Заказаць сябра можна праз Інтэрнэт на спецыяльных сайтах. Усе яны платныя і для членства кандыдату даводзіцца прайсці даволі жорсткі адбор. Адна з галоўных умоў пракату — наяўнасць у арандатара выключна дружалюбных пачуццяў і намераў. Пасля ўступлення ў таварыства перад чалавекам адкрываюцца магчымасці знайсці сабе ў любы момант сапраўднага сябра.

Працаваць у бюро па пракату ідуць у асноўным маладыя людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе ў цікавай справе і адначасова атрымаць першыя сацыяльныя сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?