Конкурс на атрыманне стыпендыі фонду вядомай тэнісісткі Марыі Шарапавай абвешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Стыпендыі ў памеры 3500 долараў ЗША прызначаныя на падтрымку таленавітых маладых людзей з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яны прызначаюцца фондам па выніках конкурсу на падставе рэкамендацый адборачнай камісіі ВНУ.

Каб атрымаць "стыпендыю Шарапавай", студэнту трэба добра вучыцца, а таксама актыўна ўдзельнічаць у грамадскай, навуковай, добраахвотніцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?