Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Як паведаміў сайт «Вясны», ганаровае пасведчанне беларускаму праваабаронцу ўручыла мэр Генуі Марта Вінцэнзі (Marta Vincenzi). На цырымоніі ўганаравання, якая праходзіла 15 ліпеня ў Палацы Турсі, прысутнічала грамадскасць Генуі, дэпутаты італьянскага парламенту, журналісты, моладзь.
Паплечнік Алеся Бяляцкага па праваабарончаму цэнтру «Вясна» Сяржук Сыс паведаміў Радыё Рацыя, што гэтая навіна была сустрэта «вясноўцамі» з асаблівай радасцю:
— Мы з прыемнасцю даведаліся, што наш старшыня, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі стаў чарговым ганаровым грамадзянінам італьянскага горада Генуі. Штогод горад Генуя надае гэтае ганаровае званне
Ганаровае грамадзянства Генуі надаецца аднаму чалавеку на год. Гэтага статусу ў розныя гады ўдастойваліся такія вядомыя ва ўсім свеце асобы, як