Японская кампанія Thanko прапанавала арыгінальны спосаб барацьбы са спёкай у офісе. Thanko выпусціла падушку USB Seat Air, якая пасылае струмяні халаднаватага паветра ў напрамку ягадзіц работніка.

USB Seat Air размяшчаецца на сядзенні офіснага крэсла і падключаецца да камп’ютэра праз USB-порт.
Паток паветра стварае прымацаваны да падушцы вентылятар памерам 14 см х 18 см. Кіраваць вентылятарам можна з дапамогай пераключальніка, размешчанага на кабелі.

Падушка ўжо з’явілася ў продажы ў японскіх інтэрнэт-крамах па кошце каля $45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?