У Мінску працуе выстава «Мастацкая прастора Віцебшчыны».
Віктар Міхайлоўскі. Раскіданае гняздо.
Георгій Кісялёў. Бурлак з серыі «Шукальнік».
Анатоль Ізаітка. Грамніцы.
Анатоль Ізаітка. Провады восені.
Аляксандр Салаўёў. Памяці загінулых.
Уладзімір Вальноў. Распяты шлях. Памяці землякоў В. Быкава.
Такая выстава — рэдкая магчымасць ацаніць дасягненні мастацтва правінцыйнага. Адбор твораў не рабіўся па канкрэтнай тэме. Мастакі аб’яднаныя толькі сяброўствам у абласным аддзяленні Саюза мастакоў. Таму тут можна ўбачыць партызанаў, хрысціянскія храмы, паганскія вобразы. Творы, прысвечаныя землякам, матулям, загінулым… Дзесяткі карцін, пісаных алеем, і акварэлі, ручное ткацтва і чаканка, інсталяцыі.
Выстава працягнецца ў Палацы мастацтва да 4 ліпеня.