rian.ru

rian.ru

«Газпром» у аўторак давёў абмежаванні ў пастаўках газу Беларусі за даўгі да 30% ад плану, паведаміў кіраўнік газавага холдынгу Аляксей Мілер.

«За мінулыя суткі Беларусь не зрабіла ніякіх дзеянняў для пагашэння запазычанасці за пастаўкі расійскага газу, і з 10 гадзінаў раніцы паводле маскоўскага часу (9:00 паводле Мінска) 22 чэрвеня ўводзіцца абмежаванне на планавыя аб’ёмы паставак у Рэспубліку Беларусь на 30%», — сказаў Мілер на нарадзе аператыўнага штаба па сітуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь.

У мінулы панядзелак прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў аддаў распараджэнне кіраўніцтва «Газпрома» скараціць падачу газу ў Беларусь.

Як паведамлялася раней, пасля гэтыя абмежаванні плануецца давесці да ўзроўню, адпаведнага запазычанасці, то бок, да 85%.

gazeta.ru

***

Беларусь пакуль не пагасіла запазычанасць за газ, і «Газпром» у 9.00 панядзелка прыступіў да абмежавання паставак, ліміт абмежавання спачатку складзе 15% ад сутачнай нормы, затым паступова будзе павялічаны да 85%.

«Мы разлічваем, што на працягу двух тыдняў мы знойдзем магчымасць, пазычым, але разлічымся за газ», — сказаў Сямашка.

«Мы не хаваем, у нас складана з валютай, каб увайсці ў рэжым рэальнага часу і аплаціць газ. Мы павінны пазычыць», — дадаў ён.

Пры гэтым першы віцэ‑прэм’ер адзначыў неабходнасць аплаты Расіяй транзіту газу. «Далей мы ўвойдзем у рэжым: яны (Расія) разлічацца за транзіт, мы — за газ», — сказаў Сямашка.

«Выпрацаваны пратакол, з якім мы не можам цалкам пагадзіцца, але ён нас задавальняе ў тым выглядзе, як ён ёсць. Важна, што расейскі бок прызнае, што мусіць Беларусі 217 000 000 даляраў за транзіт газу.

Калі нам заплацяць 217 000 000, мы гатовыя заплаціць 187 млн».

Пры гэтым Сямашка адзначыў, што пытанне не з’яўляецца прынцыповым — хто заплаціць першым: Расія Беларусі ці Беларусь Расіі.

«Мы нашым партнёрам давяраем, і калі мы дамовімся, што мы Расеі заплацім раніцай, Расія нам за транзіт вечарам, то ў гэтым няма нічога страшнага», — сказаў Сямашка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?