У Паўднёва‑Афрыканскай Рэспубліцы ў аўтакатастрофе загінула праўнучка былога лідэра краіны Нэльсана Мандэлы. Паведамляецца, што няшчасны выпадак адбыўся, калі 13‑гадовая Зенані Мандэла вярталася дамоў пасьля канцэрту, прымеркаванага да адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе. Іншых пацярпелых няма. Падрабязнасьці катастрофы не падаюцца.

Зенані была адной зь дзевяці праўнукаў Нэльсана Мандэлы. Няшчасны выпадак адбыўся за некалькі гадзінаў да адкрыцьця ў Ёганэсбургу 19‑га чэмпіяната сьвету ў футболе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?