У Цюрыху (Швейцарыя) каля гадзіны лавілі сланіху, якая збегла з цырка, што прыехаў на гастролі.

Сланіха па мянушцы Сабу ў нядзелю днём вырвалася на волю, калі яе пераводзілі ў трэйлер. Жывёла прагулялася па дзелавым цэнтры Цюрыха і нават паспела паплаваць у возеры.

Падчас незапланаванага шпацыра сланіху суправаджалі супрацоўнікі мясцовай паліцыі. Толькі праз гадзіну пасля ўцёкаў дрэсіроўшчык здолеў пераканаць Сабу вярнуцца ў цырк.

Сабу падчас шпацыру нічога не пашкодзіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?