Развітанне з былым старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў акруговым Доме афіцэраў з 11 да 13 гадзін. Пра гэта паведаміў в.а.старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў панядзелак на аператыўнай нарадзе.

 Міхаіл Паўлаў, photo.bymedia.net

Міхаіл Паўлаў, photo.bymedia.net

Пахаваюць Міхаіла Паўлава на Усходніх могілках.

У Мінску створана камісія па арганізацыі і правядзенні пахавання. У гэтай сувязі Мікалай Ладуцька звярнуўся з просьбай да кіраўнікоў раёнаў сталіцы вырашыць у выпадку неабходнасці ўсе арганізацыйныя пытанні, каб усё прайшло «з высокай ступенню годнасці, як таго заслугоўвае Міхаіл Паўлаў».

«Міхаіл Паўлаў хварэў цяжка, але мужна. Гэта вялікая страта для краіны і для Мінска», — падкрэсліў в.а. старшыні Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася, Міхаіл Паўлаў памёр 6 чэрвеня на 58‑м годзе жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?