dziennik.pl

dziennik.pl

Маці прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага — Ядвізе Качынскай — расказалі пра смерць сына ў авіякатастрофе пад Смаленскам. 83‑гадовая Ядвіга Качынская вельмі хварэе, і дактары папрасілі Яраслава Качынскага пачакаць з навіной.

Прадстаўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Качынскага — Эльжбета Якубек — заявіла:

«Я ўпэўнена, што яна (Ядвіга Качынская) — мужная жанчына, яна ўдзельнік Другой сусветнай. Яна ведае, што ў яе былі два сыны, якія служылі на карысць дзяржаве, а цяпер застаўся адзін, які мусіць працягваць працу. Мне здаецца, што яна ў стане сабрацца з сіламі і абкружыць Яраслава Качынскага любоўю і падтрымкай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?