У сярэднім мужчына кажа няпраўду тройчы ў дзень, ці 1092 разы за год; жанчына — двойчы ў дзень, ці 728 раз у год. Да такой высновы прыйшлі даследнікі з Навуковага музея ў Лондане. Часцей за ўсё людзі хлусяць сваім маці (25% мужчын і 20% жанчын), піша Thе Dаіlу Tеlеgrарh.

Самай распаўсюджанай хлуснёй у мужчын з’яўляецца: «Я не так шмат выпіў», у жанчын: «Усё звычайна. Я ў парадку». Мужчыны часта хлусяць, калі, напрыклад, кажуць: «Усё звычайна. Я ў парадку», «Прабач, я не чуў твайго званка», «Я стаю ў заторы», «Ты схуднела», «Гэта тое, што я заўсёды хацеў». Да фраз, якія жанчыны часта прамаўляюць няшчыра, адносяцца: «Я не ведаю, дзе гэта. Я гэта не брала», «У мяне баліць галава», «Я купіла гэта на распродажы», «Не, я не выкідала гэта».

Брытанскае выданне паведамляе таксама, што 82 % апытаных жанчын церпяць пакуты сумлення, але сярод мужчын падобныя перажыванні спасціглі толькі 70 % паддоследных.

Каля 75 % рэспандэнтаў лічаць, што хлусня дапушчальная дзеля таго, каб аберагчы пачуцці таго, каму маняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?