Пасля таго, як вечарам аўторка Расія разграміла Фінляндыю (5:0), а Швецыя — Швейцарыю (5:0), сталі вядомыя ўсе чвэрцьфінальныя пары чэмпіянату свету па хакеі ў Нямеччыне.

Матчы 1/4 фіналу пройдуць 20 мая (чацвер)

Такім чынам а 17:15 згуляюць Фінляндыя — Чэхія (Кёльн) і Швецыя — Данія (Мангейм),

а 22:15 — Расія — Канада (Кёльн),

Швейцарыя — Нямеччына (Мангейм).

Пераможца пары Расія — Канада ў паўфінале згуляе з пераможцам пары Швейцарыя — Нямеччына.

Паўфіналы пройдуць 22 мая, фінал - 23 мая (нядзеля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?