Сацыёлагі прэзентавалі вынікі новага даследавання, прысвечанага геапалітычнаму выбару беларусаў. Яго супольна правялі Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і лабараторыя аксіямерычных даследаванняў НОВАК.

Метай сацыёлагаў было выявіць эканамічныя і культурныя фактары, якія ўплываюць на знешнепалітычную арыентацыю беларусаў. Было праведзенае нацыянальнае апытанне ва ўсіх рэгіёнах краіны, у якім прыняў удзел 1071 рэспандэнт. У выніку сацыёлагі змаглі высветліць, як беларусы ставяцца да ЕС, Расіі, што для нас з’яўляецца важным пры выбары сяброў на міжнароднай арэне.

Даследаванне паказала, што ў беларускім грамадстве захоўваецца скрайне нізкі ўзровень разумення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС.
Што можа сведчыць, у першую чаргу, а б правале інфармацыйнай і камунікатыўнай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі. Іншымі словамі, Лукашэнка перамог Брусэль ў змаганні за розумы сваіх грамадзян.

Даследаванне таксама паказала, што беларусы па-ранейшаму застаюцца «біпалярнымі» паводле сваёй геапалітычнай арыентацыі. Асноўным фактарам, які ўплывае на выбар паміж Усходам і Захадам, з’яўляецца здольнасць скарыстацца магчымасцямі, якія можа стварыць тэарэтычны геапалітычны разварот. Каштоўнасная матывацыя ў беларусаў адсутнічае амаль цалкам. Як і чакалася, на «праеўрапейскасць беларусаў» вельмі ўплывае асабісты досвед наведвання краін ЕС.

Цікавыя вынікі паказала даследаванне БІСС і НОВАК у плане сумяшчальнасці палітычнай культуры беларускага грамадства з так званымі «еўрапейскімі каштоўнасцямі."

Аказалася, што беларусы ў шмат большай ступені гатовыя для прыняцця палітычных каштоўнасцей (павага да палітычных і грамадзянскіх свабод), чым «культурных» (павага да асабістай аўтаноміі, выбару стылю жыцця, веры, манеры паводзінаў і інш.).

У бліжэйшы час падрабязная інфармацыя з медыяматэрыяламі будзе даступная па адрасе belitstitute.eu.

 Веды беларусаў аб супрацоўніцтве з ЕС.

Веды беларусаў аб супрацоўніцтве з ЕС.

 Галасаванне на рэферэндуме па далучэнні да ЕС (%).

Галасаванне на рэферэндуме па далучэнні да ЕС (%).

 Вы хацелі б жыць... (%)

Вы хацелі б жыць... (%)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?