Што рабіць беларускаму студэнту, які хацеў бы пазнаёміцца з самымі сучаснымі навуковымі працамі гуманітарнага накірунку? Паліцы беларускіх кнігарняў заваленыя расійскімі міліцэйскімі дэтэктывамі, у лепшым выпадку – сусветнай класікай.

Калі з дасягненнямі айчыннай і расійскай навукі яшчэ можа пазнаёміць «Акадэмкніга», то набыць пераклады, а тым больш арыгіналы заходніх даследаванняў проста няма дзе.

Дапамагчы беларускаму чытачу ў гэтым вырашылі стваральнікі інтэрнэт-кнігарні «Brand Books».

«Наша мэта – забяспечыць доступ беларускаму чытачу да спецыальнай літаратуры. Такой, якую ён не знойдзе ў іншых крамах. У Беларусі зараз няма такіх месцаў, дзе б можна было за невялікія грошы набыць падобныя кнігі.

Мы арыентуемся на студэнтаў, маладых навукоўцаў-гуманітарыяў. Думаю, ім неабходная якасная літаратура» – лічыць дырэктар кнігарні Алег Віннічэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?