Звязана гэта з тым, што абіралі выключна гістарычных дзеячаў.

Цяпер галасаваць на сайце грамадскай-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» прапаноўваецца ў трох намінацыях — «Самыя выбітныя гістарычныя асобы зямлі Беларусі ўсіх часоў», «Самыя выбітныя гістарычныя асобы замежных краін і культур, народжаныя на зямлі Беларусі», «Сучаснікі, якія ствараюць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце». Сярод трыццаці шасці асобаў – Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Зянон Пазняк, Аляксандр Глеб.

Па выніках галасавання, а таксама з улікам меркаванняў экспертаў будуць абраныя дванаццаць асобаў. Ім прысвецяць буклет і CD, якія распаўсюдзяць сярод экскурсійных агенцтваў, турыстычных фірм, грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?