4 мая ў Манрэалі прайшоў трэці матч чвэрцьфіналу Кубка Стэнлі (паўфінал Усходняй канферэнцыі) паміж «Манрэаль Канадыенс» і «Пітсбург Пінгвінз». «Пінгвіны» – дзеючы ўладальнік Кубка Стэнлі – перамаглі 2:0 (0:0, 0:0, 2:0).

Другую шайбу «Пітсбург» закінуў за 15 секунд да канца сустрэчы, калі гаспадары знялі варатара і намагаліся зраўняць лік.

Беларускі форвард «Манрэаль» Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 11 хвілін 16 секунды. І тое нічога, папярэднія дзве гульні ён агулам быў на лёдзе толькі тры з паловай хвіліны.

Сяргей Касціцын не выходзіць на лёд шосты матч запар.

Наступная гульня пройдзе ў Манрэалі 6 мая, потым – 8 мая ў Пітсбурзе.

Наступная, калі спатрэбіццца, 10 мая ў Квэбэку (Манрэалі).

Серыя ідзе да чатырох перамог.

Лік у серыі 2:1 на карысць «Пітсбурга», які выйграў першы і трэці матчы (6:3, 2:0), прайграў другі (1:3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?