Вольга Карач, фота Радыё Свабода

Вольга Карач, фота Радыё Свабода

Кандыдатку ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў Вольгу Карач знялі з выбараў у першы дзень датэрміновага галасавання.

Як паведаміла сама Вольга, афіцыйная прычына — нібыта, арганізацыя перашкодаў у правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі саперніка ды раздача паветраных балёнікаў (яна, дарэчы, адбылася нават не на тэрыторыі акругі).

Сама ж Карач звязвае зняццё з выбараў са сваёй папулярнасцю сярод выбаршчыкаў і з выступам, які ўчора мусіў транслявацца па радыё:

«Я гэта ўсё звязваю з тым, што ў мяне быў выступ па радыё. Я якраз гаварыла пра Кіргізію і тое, што ўладам трэба ўлічваць досвед кіргізскіх падзеяў. Таму што гэта не змова і не дзеянні апазіцыі, гэта ўжо рэакцыя вельмі цярплівага народа, даведзенага да крайнасці дзейнасцямі ўладаў і невырашанасцю камунальных праблем. Гэтая прамова мусіла пайсці ў жывы эфір у 18.30 учора, і я думаю, што хтосьці яе праслухаў і прыйшоў у жах».

Акрамя таго, па словах Карач, учора на датэрміновае галасаванне «арганізавана прыйшлі» студэнты. Некаторыя з іх не хавалі, што падтрымалі менавіта яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?