Сёння а 10:30 у Віцебску павінен быў пачацца судовы працэс па крымінальнай справе над актывістам партыі КХП‑БНФ Сяргеем Каваленкам.

7 студзеня Каваленка вывесіў бел‑чырвона‑белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска. Супраць апазіцыянера завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства і супраціў работнікам міліцыі.

Сёння працэс быў перанесены, бо заняты суддзя Яўген Буруноў, паведаміў «НН» сустаршыня Беларускйа хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Каваленка адразу ж зладзіў акцыю з бел‑чырвона‑белым сцягам на ганку суда. Яго затрымлівалі чацвёра амапаўцаў.
Цяпер Каваленку можа чакаць суд па адміністрацыйнай справе за парушэнне артыкулу 23.34 «Удзел у несанкцыянаванай акцыі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?