Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, які прыехаў у Кракаў на пахаванне прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, выказаў здзіўленне з нагоды адсутнасці некаторых палітыкаў, у тым ліку з ЕС.

— Я яшчэ зразумеў бы адсутнасць прэм’ер-міністра Канады і генерал-губернатара Аўстраліі… але тое, што не прыехалі некаторыя еўрапейцы, што ніхто не прыехаў з Брусэлю, — гэта, на маю думку, недаравальна, — паведаміў Клаўс «Чэшскаму радыё».

— Гэта даказвае, што ўсе размовы аб еўрапейскім адзінстве — проста пустыя словы, — дадаў прэзідэнт Чэхіі.

Сярод тых, хто адсутнічаў на пахаванні, — старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і старшыня Еўрапейскай рады Херман ван Ромпей.

На пахаванне ў Кракаве прыехаў старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк.

Чэшская Рэспубліка ўшанавала ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам двума днямі жалобы — у суботу і ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?