Рэклама расійскага часопіса Esquire з пытаннем «Навошта балерыны і геі ўступаюць у «Адзіную Расію», правісела ў Маскве ўсяго суткі.

На вокладцы рэкламаванага ыпуска часопіса — партрэт музыканта Дэвіда Боўі і анонс матэрыяла: «Інтэрв’ю журналіста Андрэя Лашака з балерынамі, геямі і іншымі партыйнымі таварышамі».

Рэкламная расцяжка з’явілася ў панядзелак, а ўжо ў аўторак яе сарвалі. Рэкламшчыкі спасылаюцца на скаргу нейкіх сілавых структур, офіс якіх знаходзіцца ў суседнім будынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?