Кніга «Жыццё на шляху праўды (Мітрапаліт Філарэт з роду Вахрамеевых)» выйшла ў Выдавецтве Беларускага Экзархату і прысвячаецца 75‑годдзю Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У першым раздзеле кнігі распавядаецца пра род Вахрамеевых, у тым ліку пра бацькоў уладыкі. Аповед уяўляе сабой сямейную хроніку, якую склаў Варфаламей Вахрамееў, бацька Патрыяршага Экзарха Беларусі. Другі раздел кнігі — гэта ўспаміны Мірапаліта Філарэта аб сваім дзяцінстве і юнацтве, аб пачатку святарскага шляху і аб сваіх настаўніках.

Трэці раздзел кнігі з’яўляецца нарысам пра служэнне Мітрапаліта ў розных сферах пастырскай дзейнасці. Пра падзеі царкоўнага жыцця, арганізатарам і ўдзельнікам якіх быў Мітрапаліт, чытач даведаецца з яго непасрэдных апавяданняў і каментарыяў.

Кніга падрыхтавана прэс‑службай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі; яе выданне — своеасаблівы дар выдавецтва Мітрапаліту.

21 сакавіка 2010 года Мітрапаліту Філарэту споўніцца 75 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?