18:10

Чатыры чалавекі сталі на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Праз пару хвілін пад'ехаў аўтобус, з якога выйшлі 15 спецназаўцаў, якія акружылі дэманстрантаў і павялі ў аўтобус.

Цікава, што «інфармацыйная група» пасля пачатку акцыі «Салідарнасці» знаходзілася ў далёкім куце плошчы. Журналісты праігнаравалі заклікі застацца разам з прэс-афіцэрамі. А калі звянуліся да іх па каментары і інфармацыю пасля сканчэння пікету, міліцыянеры нават не былі ў стане патлумачыць, куды павезлі затрыманых.

* * *

На Кастрычніцкай плошчы пакуль усё спакойна, шмат людзей у цывільным, менш міліцыі, таксама знаходзяцца чатыры чалавекі ў сініх святлаадбівальных куртках з надпісам «інфармацыйная група».

Яны ахвотна гамоняць з журналістамі, фатаграфуюцца і зазначаюць, што самае бяспечнае месца на плошчы – гэта каля іх, а вось ужо калі далей стаяць– то там небяспечна.

На падыходзе да Кастрычніцкай быў затрыманы грамадскі актывіст Аляксей Чарнышоў.

* * *

Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых.

У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. Акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення:

гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, працэс над якімі аднавіўся сёння, 16 сакавіка,

а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?