Ёй дазволілі наведаць паэта, які знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі.

«Мне далі пропуск. Я тры разы ўжо схадзіла. Настрой у яго быццам бы неблагі. Але значных паляпшэнняў няма», — сказала Валянціна Барадуліна.

Па яе словах, паэт увесь час праводзіць у ложку. Ён размаўляе. Але гаворкі нават няма пра тое, каб сваё 75-годдзе 24 лютага ён сустрэў дома.

Нагадаем, што Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?